Новости

«Дарога ў Эмаўс». Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат на дзень засяроджання ў Адамавічы

2023-01-27-adamovichy-1003
Главные новости

«Дарога ў Эмаўс». Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат на дзень засяроджання ў Адамавічы

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат у Адамавічы (Гродзенская дыяцэзія, Сапоцкінскі дэканат) на дзень засяроджання, які пройдзе ў суботу 22 красавіка.

Тэма сустрэчы — «Дарога ў Эмаўс»

Пачатак у 9.00, заканчэнне у 20.00.

Праграма
(могуць адбыцца змены)

9.00 – гарбата, кава, пачастунак, знаёмства.
10.00 – канферэнцыя,
11.15 – адарацыя, магчымасць прыступіць да споведзі
12.30 – святая Імша
14.00 – абед
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.20 – шпацыр, самастойная праца над тэкстам
16.00 – дзяленне Божым Словам
18.30 – Ружанец і падзяка Марыі за пражыты дзень
19.15 – вячэра
дзяленне ўражаннямі, заканчэнне дня засяроджання.
З сабой мець Біблію і нататнік.

Ёсць магчымасць прыезду 21 красавіка.

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:

+375 (33) 390 36 89 — сястра Алетэя

паводле Catholic.by