Новости

Ксяндзы хрыстусоўцы запрашаюць юнакоў на біблійную сустрэчу, якая ў маі пройдзе ў Мінску

2023-04-19-Agios_Filippos
Главные новости

Ксяндзы хрыстусоўцы запрашаюць юнакоў на біблійную сустрэчу, якая ў маі пройдзе ў Мінску

Ксяндзы хрыстусоўцы запрашаюць юнакоў, якія ўжо скончылі школу, на біблійную сустрэчу на тэму «Знайдзі сваё месца ў Касцёле».

Сустрэча пройдзе з 7 па 9 мая ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску (вул. Серафімовіча, 19, непадалёк ад станцыі метро «Пралетарская»).

«У святле Божага слова хочам знайсці сваю дарогу да шчасця, гледзячы на прыклад веры апосталаў. На чарговай сустрэчы пазнаёмімся з гісторыяй жыцця і паклікання святога Філіпа»,
— анансуюць арганізатары.

Ахвяраванне за ўдзел – 20 руб.
З сабою трэба мець Біблію, спальнік, нататнік.
Падрабязная інфармацыя і запіс да 5 мая па тэл.:
+375 (33) 605 41 67 – кс. Андрэй Лысы SChr

Паводле catholic.by