Новости

На ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў марыянаў у Росіцу з Мінска скіруецца аўтобусная пілігрымка

2018-02-19-rosica118
Главные новости

На ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў марыянаў у Росіцу з Мінска скіруецца аўтобусная пілігрымка

18 лютага адбудзецца аўтобусная пілігрымка з Мінска ў Росіцу. Пілігрымы возьмуц удзел ва ўрачыстасцях у Росіцкім санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі ў 80-ю гадавіну мучаніцкай смерці святароў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.

Расклад пілігрымкі

6.00 — ад’езд з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску (мікрараён Сухарава)
6.30 — ад’езд ад станцыі метро «Усход»
каля 21.00 — вяртанне ў Мінск
Кошт 45–50 рублёў (дзеці бясплатна, студэнтам зніжкі).

Пілігрымку арганізуюць ксяндзы марыяне, якія нясуць служэнне ў сталічнай парфіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мікрараёне Сухарава.

Тэлефон для запісу:
+375 (33) 601 78 50 – Людміла Смыковіч

Пробашч парафіі:
+375 (29) 277 25 50 – ксёндз Віталій Даніловіч МІС

Росіца — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, дзе ў лютым 1943 годзе разам з парафіянамі прынялі мучаніцкую смерць ксяндзы марыяне благаслаўлёныя Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра. На ўспамін гэтай трагічнай падзеі штогод у лютым у Росіцкім санктуарыі адбываецца ўрачыстая святая Імша і працэсія да месца мучаніцкай смерці.

Сёлета ў Росіцы адзначаецца 80-я гадавіна тых трагічных падзей і мучаніцкай смерці благаслаўлёных святароў марыянаў.

Узяць удзел ва ўрачыстасцях у санктуарый запрашаюць пілігрымаў.

паводле Catholic.by