ФОТАФАКТ. Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі прысутнічаў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ХХІІІ Дня беларускага пісьменства
7 сентября, 2026 2026-09-07 7:27ФОТАФАКТ. Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі прысутнічаў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ХХІІІ Дня беларускага пісьменства
ФОТАФАКТ. Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі прысутнічаў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ХХІІІ Дня беларускага пісьменства
5 верасня ў Касцюковічах (Магілёўская вобласць) адбылося ўрачыстае адкрыццё ХХІІІ Дня беларускага пісьменства.
Сярод запрошаных прадстаўнікоў галоўных рэлігійных канфесій Беларусі прысутнічаў Старшыня ККББ, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Разам з ім у мерапрыемстве прымаў удзел яго сакратар — ксёндз канонік Юрый Ясевіч.
Запрашэнне на дзяржаўнае мерапрыемства такога ўзроўню прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла служыць яшчэ адным доказам для сцявярджэння, якое часта паўтарае арцыбіскуп Станеўскі: Касцёл і Дзяржава — гэта сям’я сем’яў.
паводле catholic.by
