Новости

Адышоў у вечнасць айцец Віктар Занеўскі SchP, першы пасляваенны піяр з Беларусі

2022-10-04-wiktor-zaniewski
Главные новости

Адышоў у вечнасць айцец Віктар Занеўскі SchP, першы пасляваенны піяр з Беларусі

Супольнасць Ордэна Пабожных Школ (піяраў) на Беларусі і Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляюць, штo 3 кастрычніка адышоў у вечнасць айцец Віктар Занеўскі SchP. Апошнія гады жыцця святар служыў у Польшчы.

Віктар Занеўскі нарадзіўся 12 кастрычніка 1974 года ў Гродне. Вечныя манаскія абяцанні даў 10 красавіка 1999 года, 13 сакавіка наступнага года прыняў пасвячэнне ў ступені прэзбітэрату.

Працаваў у Шчучыне і Лідзе (Гродзенская дыяцэзія), пазней — у Польшчы. Пэўны час быў душпастырам парафіі ў Чавусах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), потым зноў нёс служэнне ў Польшчы.

Інфармацыя пра пахаванне спачылага святара будзе пададзена пазней.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…