Новости

«Боскі смак». Францішкане запрашаюць у Івянец на пршыя біблійна-кулінарныя рэкалекцыі

2022-10-14-BOSKI_SMAK
Главные новости

«Боскі смак». Францішкане запрашаюць у Івянец на пршыя біблійна-кулінарныя рэкалекцыі

Айцы францішкане запрашаюць ахвотных на першыя біблійна-кулінарныя рэкалекцыі «Боскі смак», якія адбудуцца з 21 па 23 кастрычніка ў францішканскім кляштары ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Арганізатары духоўных практыкаванняў прапануюць удзельнікам разам «смакаваць» Божае Слова, а менавіта Песню песняў Саламона, не толькі разважаючы над адносінамі Бога і чалавека праз сімволіку схаваных у ёй страваў і спецый, але спрабуючы свае ўласныя сілы ў супольным гатаванні, каб прачытанае набыло водар і смак.

Удзел у рэкалекцыях могуць узяць толькі паўналетнія асобы. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Больш інфармацыі па тэл.:
+375 (29) 556 77 98 – айцец Яўген

Паводле catholic.by