Новости

Будслаў 2025: праграма ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай

2022-07-02-day-033
Главные новости

Будслаў 2025: праграма ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай

Сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 4 і 5 ліпеня пад дэвізам: «Міласэрнасць Божая — давяраем Табе».

Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі.

На Беларускім тэлебачанні плануецца прамая трансляцыя цэлебрацый з Будслава.

Праграма фэсту

  • 4 ліпеня, пятніца
    • 14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў (пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік)
    • 18.00 — святая Імша
    • 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай царквы
    • 20.30 — Марыйныя Нешпары (Меншыя Браты Капуцыны)
    • 21.00 — Крыжовы шлях (Айцы Кармэліты Босыя)
    • 22.00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі» (адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Андрэй Бурак)
    • 23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
  • 5 ліпеня, субота
    • 0.00 — святая Імша
    • 2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (Каардынацыйная група настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў)
    • 6.00 — Боская Літургія Грэка-Каталіцкай Царквы ў візантыйскім абрадзе
    • 7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
    • 8.00 — святая Імша ў базыліцы
    • 9.30 — Фацімскі ружанец (Легіён Марыі)
    • 10.30 — тэматычная канферэнцыя: «Беззаганнае Зачацце: юбілей 170-годдзя догмату» (кс. Канстанцін Анашка МІС)
    • 11.30 — святая Імша (прамая трансляцыя на тэлеканале Беларусь 3); на заканчэнне — Эўхарыстычная працэсія і Акт прысвячэння Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі Мінска-Магілёўскай мітраполіі

На працягу ўсяго фэсту будзе магчымасць ушанавання вернікамі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і малітвы перад ім.

Паводле catholic.by