Новости

Гродна: біскуп Кашкевіч узяў удзел у мітынгу-рэквіеме ў дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны

2024-05-10-Peramoha24
Главные новости

Гродна: біскуп Кашкевіч узяў удзел у мітынгу-рэквіеме ў дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны

22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узяў удзел у мітынгу-рэквіеме, які прайшоў у Гродне.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, мерапрыемства адбылося ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызанаў у парку Жылібера.

Біскуп разам з іншымі прадстаўнікамі традыцыйных хрысціянскіх канфесій усклаў кветкі да манумента і далучыўся да Усебеларускай хвіліны маўчання, якая прайшла па ўсёй краіне ў 12.00.

Паводле catholic.by
https://catholic.by/3/news/belarus/17473-grodna-biskup-kashkevich-uzya-udzel-u-mityngu-rekvieme-dzen-pachatku-vyalikaj-ajchynnaj-vajny