«Любоў са смакам хлеба». Францішкане запрашаюць у Івянец на біблійныя рэкалекцыі
7 февраля, 2023 2023-02-07 10:18«Любоў са смакам хлеба». Францішкане запрашаюць у Івянец на біблійныя рэкалекцыі
«Любоў са смакам хлеба». Францішкане запрашаюць у Івянец на біблійныя рэкалекцыі
Айцы францішкане запрашаюць ахвотных на біблійныя рэкалекцыі-экзэгезу «Любоў са смакам хлеба», прысвечаныя Кнізе Руты, якія пройдуць з 17 па 19 лютага пры францішканскім кляштары ў Івянцы.
Старазапаветная Кніга Руты — гісторыя вернасці, сяброўства, пошуку любові, драмы і шчаслівага заканчэння, праз якую ўвесь час фонам праходзіць вобраз хлеба.
Для вучняў Хрыста гэтая «хлебная» сімволіка асацыюецца з таямніцай Эўхарыстыі.
Удзельнікі рэкалекцый даведаюцца, якім чынам Хрыстус паўтарыў перад апосталамі знак з гісторыі сваёй сям’і, як нашая ўласная гісторыя можа стаць фундаментам для адносін з Богам і самімі сабой і пры чым тут Ян Хрысціцель ды сандалі.
Апроч канферэнцый, працы ў групах і асабістай малітвы, кожны з удзельнікаў падчас штодзённай сустрэчы на размове з душпастырам зможа акрэсліць, на якую сферу жыцця скіроўвае яго ўвагу пачутае, прачытанае і прамоленае Божае Слова.
Удзел у рэкалекцыях могуць прыняць толькі паўналетнія асобы. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Запіс анлайн па спасылцы ТУТ>>>
Больш інфармацыі па тэл.:
+375 (29) 556 77 98 — айцец Яўген
Паводле catholic.by