Новости

Пасха на ТБ: Велікодны эфір 2023 на беларускім тэлебачанні

2018-03-31-vigilija-26
Главные новости

Пасха на ТБ: Велікодны эфір 2023 на беларускім тэлебачанні

Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка.

6 красавіка, Вялікі чацвер, тэлеканал «Беларусь 3»

19.00 — святая Імша Вячэры Пана. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.
7 красавіка, Вялікая пятніца, тэлеканал «Беларусь 3»

23.25 — набажэнства Крыжовага шляху з рымскага Калізея з удзелам Святога Айца Папы Францішка.
8 красавіка, Вялікая субота, тэлеканал «Беларусь 1»

21.45 — святая Пасхальная вігілія. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.
9 красавіка, Вялікдзень

тэлеканал «Беларусь 1»
7.15 — віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
тэлеканал «Беларусь 3»
17.00 — благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету».
Для зручнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі 6 і 8 красавіка трансляцыі з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі будуць суправаджацца сурдаперакаладам.

паводле Catholic.by