Новости

Пра адну з найстаражытнейшых формаў кансэкраванага жыцця ў Касцёле — у новым нумары газеты «Слова жыцця»

2024-02-04-3sz
Главные новости

Пра адну з найстаражытнейшых формаў кансэкраванага жыцця ў Касцёле — у новым нумары газеты «Слова жыцця»

Свежы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№3 (624) 2024) апавядае пра адну з найстаражытнейшых формаў кансэкраванага жыцця ў Касцёле і знаёміць з тым, што такое «менталізацыя».

Ordo virginum: у асаблівай сувязі з Касцёлам. У матэрыяле падрабязна ідзе гаворка пра стан дзеў, які належыць да найстаражытнейшых формаў кансэкраванага жыцця.

Справа на карысць жыцця. Артыкул прадстаўляе плён шматгадовай дзейнасці малітоўнай групы «У абарону жыцця», якая дзейнічае пры адной з гродзенскіх парафій.

На што ўплывае менталізацыя? Псіхолаг апавядае пра «кола эмоцый» і разуменне таго, што адчувае іншы чалавек.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Набыць газету можна пачынаючы з 4 лютага ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Паводле Catholic.by
https://catholic.by/3/news/belarus/16885-pra-adnu-z-najstarazhytnejshykh-form-kansekravanaga-zhytstsya-u-kastsjole-u-novym-numary-gazety-slova-zhytstsya