Новости

Распачаўся новы этап фармацыйный праграмы, накіраваны на павышэнне кампетэнцыі духавенства і свецкіх супрацоўнікаў Беларусі

IMG_7558
Главные новости

Распачаўся новы этап фармацыйный праграмы, накіраваны на павышэнне кампетэнцыі духавенства і свецкіх супрацоўнікаў Беларусі

17 лістапада ў Бараўлянах распачаўся новы этап фармацыйный праграмы, накіраваны на павышэнне кампетэнцыі духавенства і свецкіх супрацоўнікаў Беларусі ў душпастырскай і арганізацыйнай дзейнасці. Праграма аб’ядноўвае розныя пакліканні і формы служэння, прапаноўваючы сучасны падыход да падрыхтоўкі тых, хто нясе адказнасць за фарміраванне жывых і ўстойлівых хрысціянскіх супольнасцяў.

Сустрэчу распачаў каардынатар фармацыйнай праграмы ксёндз канонік доктар Віктар Гайдукевіч SDB. У сваім выступленні ён падкрэсліў, што гэтая ініцыятыва паўстала з жадання ўмацаваць якасць служэння, дапамагаючы тым, хто ўдзельнічае ў жыцці Касцёла, набыць неабходныя веды, навыкі і ўпэўненасць для выканання даручаных абавязкаў.
Святар падкрэсліў, што сённяшнія пастырскія абставіны патрабуюць не толькі грунтоўнай тэарэтычнай падрыхтоўкі, але і ўмення будаваць плённае супрацоўніцтва паміж святарамі, кансэкраванымі асобамі і свецкімі. На яго думку, менавіта гарманічнае яднанне розных дароў, пакліканняў і жыццёвых вопытаў дае Касцёлу магчымасць упэўнена рухацца наперад — з надзеяй і ясным разуменнем тых выклікаў, якія сучасны свет выстаўляе перад намі.

У цэнтры яго слова прагучала важная думка аб сінадальным духу праграмы: “Асабліва хачу звярнуць увагу на сапраўды значны і нават гістарычны момант: упершыню ў межах гэтай праграмы разам з намі ўдзельнічаюць свецкія вернікі, якія нясуць адказнасць у пастырскай, катэхетычнай і арганізацыйнай сферах. Гэта выразнае сведчанне сінадальнага духу, у якім сёння жыве Касцёл: мы ідзём разам, слухаем адно аднаго, вучымся адно ў аднаго і разам будуем жывую супольнасць. Прысутнасць свецкіх — гэта не проста дадатак да праграмы, але сапраўдны дар, які адкрывае новыя перспектывы для нашага агульнага шляху.”

Праграма, якая распачалася, складаецца з двух асноўных кірункаў:
“Акадэмія супольнага служэння” аб’ядноўвае святароў, манахаў, катэхетаў і свецкіх супрацоўнікаў, прапаноўваючы шырокую тэматыку: ад кіравання супольнасцю і камунікацый да пастырскіх стандартаў, бяспечнага асяроддзя, пытанняў права і духоўнага развіцця. Мэта гэтага кірунку — дапамагчы ўдзельнікам не толькі паглыбіць веды, але і авалодаць практычнымі інструментамі, неабходнымі для адказнага і прафесійнага служэння.

Другі кірунак — “Смелыя жанчыны”, спецыяльна распрацаваная праграма для манахінь. Яна ўключае тэмы духоўнага лідэрства, супольнай працы, псіхалогіі, прафесійных кампетэнцый і практычнай арганізацыі жыцця кансэкраваных супольнасцяў. Праграма накіравана на ўзмацненне ролі жаночых кангрэгацый у душпастырскай і сацыяльнай місіі Касцёла.

Фармацыйныя сустрэчы будуць праходзіць штомесяц, кожны трэці панядзелак. Такая сістэматычнасць дазваляе ўдзельнікам пастаянна падтрымліваць высокі ўзровень падрыхтоўкі, інтэграваць новыя веды ў штодзённую працу і будаваць агульную платформу для супрацоўніцтва.

Варта адзначыць, што фармацыйная праграма застаецца адкрытай для ўсіх, хто жадае далучыцца і паглыбіць свае кампетэнцыі. Вы заўсёды можаце далучыцца. Прасцей за ўсё зрабіць першы крок праз наступную спасылку:Рэгістрацыя

situs toto

situs toto