«Узмацненне кампетэнцый духавенства Беларусі». У кастрычніку стартуе фармацыйная праграма для святароў і манаскіх асобаў
4 октября, 2024 2024-10-14 8:41«Узмацненне кампетэнцый духавенства Беларусі». У кастрычніку стартуе фармацыйная праграма для святароў і манаскіх асобаў
«Узмацненне кампетэнцый духавенства Беларусі». У кастрычніку стартуе фармацыйная праграма для святароў і манаскіх асобаў
У кастрычніку стартуе фармацыйная праграма для святароў і манаскіх асобаў, якія нясуць служэнне ў парафіях і манаскіх супольнасцях Беларусі.
Праграма была прадстаўлена і ўхвалена пленарным сходам вышэйшых настаяцеляў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх супольнасцяў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі. Яна скіравана на ўсебаковае развіццё і павышэнне кваліфікацыі духавенства — як манаскага, так і дыяцэзіяльнага — і ставіць за мэту забяспечваць яго новымі ведамі і ўменнямі, неабходнымі для паспяховага служэння ў сучасных умовах.
Узяць удзел у праграме «Узмацненне кампетэнцый духавенства Беларусі» могуць усе ахвотныя духоўныя і кансэкраваныя асобы.
У 2022 годзе ў праграме бралі ўдзел толькі кансэкравныя асобы, а праз год далучыцца да іх атрымалі магчымасць таксама прадстаўнікі дыяцэзіяльнага духавенства.
У межах праграмы прадугледжана фармаванне спецыялізаваных груп па наступных кірунках:
1. Настаяцелі супольнасцяў і пробашчы парафій.
Фармацыйная праграма для настаяцеляў супольнасцяў і пробашчаў парафій скіравана на развіццё ўменняў эфэктыўнага кіравання. Асаблівая ўвага ў праграме ўдзелена развіццю і паляпшэнню камунікацыі ўнутры супольнасці, а таксама паміж настаяцелем і членамі супольнасці. Удзельнікі праграмы будуць паглыблена вывучаць свецкае і кананічнае права, псіхалогію, а таксама мастацтва будавання даверлівых і адкрытых адносін.
Эфектыўная камунікацыя разглядаецца як ключавы элемент паспяховага кіраўніцтва.
У межах праграмы настаяцелі і пробашчы набудуць навыкі, неабходныя для актыўнага ўзаемадзеяння з членамі супольнасці, што будзе спрыяць стварэнню атмасферы ўзаемаразумення і супрацоўніцтва.
Асаблівая ўвага будзе ўдзелена развіццю здольнасці пробашча слухаць і разумець патрэбы сваіх парафіянаў, а таксама мастацтву данясення важных рашэнняў і зменаў такім чынам, каб яны былі ўспрыняты з даверам і падтрымкай.
Праграма таксама акцэнтуе ўвагу на важнасці ўзаемадзеяння з духоўнымі і свецкімі асобамі, што дазваляе настаяцелю эфектыўна кіраваць супольнасцю, улічваючы ўсе аспекты яе жыцця.
Удзельнікі навучацца вырашаць канфлікты, будаваць пазітыўныя ўзаемаадносіны і матываваць членаў супольнасці да актыўнага ўдзелу ў яе жыцці.
2. «Смелыя жанчыны».
Праграма фармацыі для сясцёр законных пад назвай «Смелыя жанчыны» прапануе ўсебаковы падыход да развіцця і ахоплівае ключавыя аспекты, неабходныя для духоўнага і асабістага ўзрастання.
У межах праграмы ўдзельніцы будуць вывучаць пастаноўку мэт, развіццё прафесійных і асабістых кампетэнцый, а таксама засвояць эфектыўныя тэхналогіі тайм-мэнаджмэнту і навыкі камунікацыі.
Асаблівая ўвага ўдзяляецца вывучэнню асноваў свецкага і кананічнага права, што дазволіць лепш разумець і прымяняць гэтыя веды ў штодзённым жыцці.
Дадаткова праграма ўключае тэмы, якія датычацца фізіялогіі, чалавечай ідэнтычнасці і духоўнага жыцця, што спрыяе ўзмацненню духоўнай і асабістай сталасці. Такі комплексны падыход забяспечвае гармнічнае развіццё і дапамагае законніцам ўпэўнена трымацца свайго паклікання.
Кожная з гэтых праграм распрацавана з улікам сучасных патрабаванняў і выклікаў, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі духавенства і манаскага жыцця ў сваёй штоддзённай дзейнасці.
Арганізатары ўпэўнены, што ўдзел у гэтай праграме дазволіць духоўным і манаскім асобам значна павысіць свае кампетэнцыі і паспяхова спраўляцца з новымі задачамі.
Агульная інфармацыя:
Фармат сустрэч вочны, абавязкова таксама самастойная работа.
Перыядычнасць сустрэч — раз на месяц, кожны трэці панядзелак месяца.
Пачатак фармацыі — 21 кастрычніка 2024 года.
Час правядзення — з 10.00 да 17.00.
Выніковая канферэнцыя — 20 кастрычніка 2025 года.
Для ўдзелу ў фармацыйнай праграме неабходна да 15 кастрычніка прайсці анлайн-рэгістрацыю ТУТ >>>
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па электроннай пошце:
catholicstudybel@gmail.com
паводле catholic.by
https://catholic.by/3/news/announcements/17835-uzmatsnenne-kampetentsyj-dukhavenstva-belarusi-u-kastrychniku-startue-farmatsyjnaya-pragrama-dlya-svyataro-i-manaskikh-asoba