Новости

Запрашэнне на ўдзел у фармацыйнай праграме “Узмацненне кампетэнцый духавенства Беларусі”.

IMG_0271
Главные новости

Запрашэнне на ўдзел у фармацыйнай праграме “Узмацненне кампетэнцый духавенства Беларусі”.

Мінск, 01.10.2025г.

Глыбокапаважаныя прадстаўнікі дыяцэзіяльнага духавенства і манаскага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.
Запрашаем Вас прыняць удзел у фармацыйнай праграме “Узмацненне кампетэнцый духавенства Беларусі”.
Гэтая праграма атрымала падтрымку Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, а таксама была ўхвалена кіраўніцтвам Аб’яднання вышэйшых настаяцеляў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх супольнасцяў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі. Яе мэтай з’яўляецца ўсебаковае развіццё і павышэнне кваліфікацыі духавенства — як манаскага, так і дыяцэзіяльнага — шляхам забеспячэння яго актуальнымі ведамі і неабходнымі прафесійнымі навыкамі для належнага і плённага выканання пастырскага служэння ў сучасных умовах.

У рамках праграмы прадугледжана фарміраванне спецыялізаваных груп па наступных напрамках:

1. “Акадэмія супольнага служэння”
Фармацыйная праграма для прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў і дыяцэзіяльных святароў скіравана на развіццё навыкаў эфектыўнага кіраўніцтва і ўмацаванне здольнасці да адказнага служэння. Яна ставіць у цэнтр паляпшэнне камунікацыі як унутры парафіі ці супольнасці, так і паміж усімі яе ўдзельнікамі. У межах праграмы ўдзельнікі будуць паглыблена вывучаць свецкае і кананічнае права, псіхалогію, а таксама асвойваць мастацтва пабудовы даверлівых і адкрытых адносін. Эфектыўная камунікацыя разглядаецца як аснова плённага служэння і супольнага жыцця:

удзельнікі атрымаюць неабходныя навыкі для адкрытага і актыўнага ўзаемадзеяння паміж сабою і з іншымі членамі парафіі ці супольнасці, што будзе спрыяць фармаванню атмасферы даверу, узаемапаразумення і супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага надаецца развіццю здольнасці слухаць і разумець патрэбы людзей, а таксама ўменню перадаваць важныя рашэнні і змены такім чынам, каб яны ўспрымаліся з даверам і падтрымкай. Праграма падкрэслівае значэнне супрацоўніцтва як з духоўнымі, так і са свецкімі асобамі, што дазваляе ўлічваць усе аспекты
жыцця парафіі і супольнасці. Удзельнікі навучацца вырашаць канфлікты, будаваць канструктыўныя адносіны і матываваць іншых да актыўнага ўдзелу ў агульнай дзейнасці.

2. “Смелыя жанчыны”
Праграма фармацыі для манахінь пад назвай «Смелыя жанчыны» прапануе ўсебаковы падыход да развіцця і ахоплівае ключавыя аспекты, неабходныя для духоўнага і асабістага росту. Удзельніцы будуць працаваць над пастаноўкай мэт, развіццём прафесійных і асабістых кампетэнцый, засвойваць сучасныя метады тайм-менеджменту і навыкі эфектыўнай камунікацыі. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню асноў свецкага і кананічнага права, што дазволіць лепш разумець і прымяняць гэтыя веды ў штодзённай дзейнасці. Праграма таксама ўключае навучанне працы з сучаснымі IT-тэхналогіямі, якія становяцца неад’емнай часткай служэння і адукацыі. Акрамя таго, удзельніцы будуць разглядаць тэмы, што датычаць фізіялогіі, чалавечай ідэнтычнасці і духоўнага жыцця, што спрыяе ўмацаванню як асабістай, так і духоўнай сталасці. Такі комплексны падыход забяспечвае гарманічнае развіццё і дапамагае манахіням з упэўненасцю крочыць у сваім пакліканні, нягледзячы на выклікі часу. Кожная з гэтых праграм распрацавана з улікам сучасных патрабаванняў і выклікаў, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі дыяцэзіяльнага духавенства і манаскага жыцця ў сваёй штодзённай дзейнасці. З мэтай камандаўтварэння для ўдзельнікаў фармацыйных праграм прадугледжаны штогадовыя Калядныя і Маёвыя сустрэчы, якія ствараюць прастору для адкрытага дыялогу і супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі розных ордэнаў і дыяцэзіяльным духавенствам». Мы перакананыя, што ўдзел у праграме дазволіць значна павысіць асабістыя кампетэнцыі і паспяхова адказваць на новыя выклікі служэння.

• Фармат сустрэч: вочны + самастойная работа.
• Перыядычнасць сустрэч: раз на месяц, кожны трэці панядзелак
месяца.
• Пачатак фармацыі: 17 лістапада 2025 года.
• Час і месца правядзення: з 10:00 да 17:00 у Бараўлянах.
• Выніковая канферэнцыя: 18 мая 2027 года.
Для ўдзелу ў фармацыйнай праграме просім вас прайці рэгістрацыю па спасылцы да 10 лістапада 2025 года:

https://forms.gle/yLHhaCs9kfaapJsE8

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па электроннай пошце: catholicstudybel@gmail.com.

З павагай,
Арганізацыйны камітэт фармацыйных сустрэч

jacktoto

slot gacor

situs toto

situs toto