Новости

Кардынал Гуджэроці прадставіць Папу на юбілеі Пінскай дыяцэзіі

2023-07-04-6LUPPA-PufM
Главные новости

Кардынал Гуджэроці прадставіць Папу на юбілеі Пінскай дыяцэзіі

Папа Леў XIV прызначыў кардынала Клаўдыё Гуджэроці, прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі, якое адбудзецца 25 кастрычніка.

Кардынал Гуджэроці, які ў 2011-2015 гадах быў апостальскім нунцыем у Беларусі, добра знаёмы з Касцёлам у краіне і мае вялікі досвед дыпламатычнай працы на постсавецкай прасторы.

Пінская дыяцэзія была заснавана 28 кастрычніка 1925 года папам Піем XI. Цяпер яна з’яўляецца адной з чатырох каталіцкіх дыяцэзій у Беларусі і ахоплівае тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

jacktoto