Адышла ў вечнасць Генеральная настяцельніца Кангрэгацыі Дачок Марыі Беззаганнай сястра Агата Мірэк
27 сентября, 2022 2022-09-27 7:01Адышла ў вечнасць Генеральная настяцельніца Кангрэгацыі Дачок Марыі Беззаганнай сястра Агата Мірэк
Адышла ў вечнасць Генеральная настяцельніца Кангрэгацыі Дачок Марыі Беззаганнай сястра Агата Мірэк
Супольнасць сясцёр Кангрэгацыі Дачок Марыі Беззаганнай у Беларусі са смуткам паведамляе, што ў суботу 24 верасня на 53-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Генеральная настаяцельніца кангрэгацыі сястра Агата Мірэк.
Агата Мірэк нарадзілася 8 красавіка 1970 года. Была гісторыкам, прафесарам гуманітарных навук, супрацоўніцай Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта. Аўтарка шматлікіх навуковых артыкулаў і шэрагу кніг, у тым ліку прысвечаных дзейнасці манаскіх супольнасцяў у часы камуністычнага пераследу Касцёла. Неаднаразова наведвала супольнасці сваёй кангрэгацыі ў Беларусі.
«Нашае асноўнае заданне — набліжаць Бога праз штодзённае жыццё, а не праз вялікія маніфестацыі. Мы не хочам стаяць на п’едэстале, але ісці разам з іншымі шляхам хрысціянскага паклікання.Хочам сярод гэтага свету быць сведкамі жывой веры, молячыся, стоячы ў чэргах, гатуючы абед, або мыючы бялізну», — казала сястра Агата Мірэк.
Сёстры Кангрэгацыі Дачок Марыі Беззаганнай у Беларусі нясуць служэнне пры парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Гродзенская дыяцэзія) і пры парафіі святога Мікалая, біскупа, у Свіры (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
Пра час і месца пахавання спачылай Генеральнай настаяцельніцы будзе паведамлена пазней.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…
Паводле catholic.by