Адбылася першая сустрэча ў рамках праекта ўзмацнення кампетэнцыі кансэкраваных асоб
22 сентября, 2022 2022-09-30 9:35Адбылася першая сустрэча ў рамках праекта ўзмацнення кампетэнцыі кансэкраваных асоб
Адбылася першая сустрэча ў рамках праекта ўзмацнення кампетэнцыі кансэкраваных асоб
19 верасня ў цэнтры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы распачаўся праект, скіраваны на ўзмацненне кампетэнцыі кансэкраваных асоб.
Гэты праект з’яўляецца вынікам супольнай працы настаяцеляў і настаяцельніц на працягу апошніх трох гадоў, арыентаваны на актуальную сітуацыю манскіх асоб і з’яўляецца свайго роду адказам на патрэбы і выклікі манаскага жыцця і служэння ў сучасным свеце.
На пачатку сустрэчы ўсіх удзельнікаў прывітаў куратар праекта ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. Святар азнаёміў прысутных з парадкам дня і таксама прадставіў праекты і выкладчыкаў, якія будуць суправаджаць удзельнікаў напрацягу ўсяго курса. Таксама быў прадстаўлены сайт catholicstudybel.by, які створаны дапамагаць удзельнікам сістэматызаваць атрыманыя веды.
Першы семінар на тэму стратэгічнага кіравання манаскай супольна
сцю правёў кандыдат эканамічных навук, дацэнт, спецыяліст па стратэгічным і аперацыйным менеджменце Андрэй Каралёў.
Падчас семінара ўдзельнікі праекта азнаёміліся з асновамі менеджменту, прынцыпамі і функцыямі кіравання, сучаснымі тэндэнцыямі ў развіцці навукі кіравання і практыкі. Таксама адбылася дыскусія на тэму неабходнасці і карыснасці стратэгіі і стратэгічнага мэнеджменту ў жыцці манаскай супольнасці.
Пасля перапынку на абед адбыўся другі семінар на тэму “Асобасная ідэнтычнасць: афектыўна-сэксуальная сталасць”. Яго правяла сястра Вікторыя Чэкан, магістр педагогікі і псіхалогіі, медыцынскі псіхолаг, нейрапсіхолаг, спецыяліст у галіне падрыхтоўкі адказных за фармацыю да святарскага і манаскага жыцця. На гэтым семінары ўдзельнікі мелі магчымасць паглядзець на асобу чалавека з пункту гледжання хрысціянскай антрапалогіі. Слова Божае, якое знаходзіцца ў Святым пісанні ў формулах веры хрысціянскай супольнасці, забяспечвае аснову для разумення чалавека, яго паклікання, мэту і сэнс яго жыцця. Псіхалогія жа дае разуменне таго, як чалавек можа эфектыўна рэалізоўваць сваё пакліканне, якія ўнутранныя дынамізмы і законы дазвал
яюць чалавеку жадаць і дасягаць жадаемага, адчуваць, хвалявацца, будаваць адносіны з іншымі людзьмі. Жывая дыскусія дазволіла высветліць і некаторыя складаныя аспекты ў жыцці манаскай супольнасці.
Такія сустрэчы зараз будуць праводзіцца кожны трэці панядзелак месяца. Усе ўдзельнікі выказвалі самыя добрыя ўражанні ад распачатага курса.
На завяршэнне працоўнага дня адбылася святая Імша, якую ўзначаліў старшыня рады Каардынацыйнай групы вышэйшых настаяцеляў ксёндз Анджэй Юхневіч OMI.
Уладзіслаў Зарэцкі ASC