Кансэкраваных асоб Беларусi запрашаюць да ўдзелу ў праекце, скіраваным на ўзмацненне іх кампетэнцый
16 сентября, 2022 2022-09-16 21:41Кансэкраваных асоб Беларусi запрашаюць да ўдзелу ў праекце, скіраваным на ўзмацненне іх кампетэнцый
Кансэкраваных асоб Беларусi запрашаюць да ўдзелу ў праекце, скіраваным на ўзмацненне іх кампетэнцый
Каардынацыйная Рада вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў жаночых і мужчынскіх манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі сардэчна запрашае ўсіх кансэкраваных асоб Беларусі прыняць удзел у праекце, скіраваным на ўзмацненне асабістых кампетэнцый.
Гэты праект з’яўляецца вынікам супольнай працы настаяцеляў і настаяцельніц на працягу апошніх трох гадоў, арыентаваны на актуальную сітуацыю манскіх асоб і з’яўляецца свайго роду адказам на патрэбы і выклікі манаскага жыцця і служэння ў сучасным свеце.
У межах праекта прадугледжваецца праца ў наступных кірунках:
- асновы кіравання камандамі і праектамі, іміджам і грамадскімі сувязямі манаскіх супольнасцяў,
- прававыя аспекты дзейнасці манаскіх супольнасцяў у Беларусі,
- пытанні псіхалогіі ўзаемаадносін у супольнасцях праз прызму кампетэнтнасці і асабістай ідэнтычнасці,
- асаблівасці Cyberpsychology,
- пытанні абароны дзяцей у сучасным свеце.
Гэты праект завершыцца падагульняючай канферэнцыяй, на якой каманды ўдзельнікаў прадставяць свае міні-праекты.
Пачатак заняткаў 19 верасня.
Ахвотным прыняць удзел у праекце неабходна зарэгістравацца па спасылцы ТУТ>>>
Месца правядзення:
Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
вул. Карытас, 1
в. Ляскоўка
220058, Мінскі р-н.
Для тых, хто будзе ехаць здалёк, ёсць магчымасць начлегу ў цэнтры Caritas перад правядзеннем сустрэчы.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
або па электроннай пошце:
Паводле catholic.by