Паведамленне з 85-а Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
10 августа, 2020 2022-08-13 4:30Паведамленне з 85-а Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Паведамленне з 85-а Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
27 ліпеня ў Мінску прайшло чарговае, 85-е Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
У пасяджэнні ўзялі ўдзел Старшыня ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Віцэ-старшыня ККББ біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Казімір Велікаселец, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.
Падчас пасяджэння былі падведзены вынікі працы Сінадальнай камісіі, якую ўзначальвае біскуп Аляксандар Яшэўскі SDB.
Біскупы зацвердзілі «Падсумаванне па выніках дыяцэзіяльнага этапу Сіноду Біскупаў на тэму „На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел і місія“».
- Падсумаванне па выніках дыяцэзіяльнага этапу Сіноду Біскупаў на тэму «На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел і місія». Поўны тэкст ТУТ>>>
Біскупы абмеркавалі пытанне святкавання 25-годдзя з дня каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай Папскімі каронамі, якое будзе адзначацца ў 2023 годзе. Была выбрана тэма ўрачыстасцяў, якія пройдуць у наступным годзе ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе: «Марыя — Каралева Беларусі». Іерархі абмеркаавалі папярэдні план урачыстасці «Будслаў 2023».
З кастрычніка 2022 года распачнецца агульнабеларуская падрыхтоўка да святкавання юбілею каранацыі.
Запланавана правядзенне адмысловай навэнны на працягу дзевяці месяцаў, у Будслаўскім санктуарыі пройдуць шматлікія набажэнствы. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на першыя суботы месяца.
Удзельнікі абмеркавалі пытанне будаўніцтва і рэстаўрацыі святынь.
На пасяджэнні быў разгледжаны шэраг іншых бягучых пытанняў з жыцця Касцёла ў Беларусі.
Пасяджэнне завяршылася супольнай малітвай.
Мінск, 27 ліпеня 2022 г.
✠ Юрый Касабуцкі
Генеральны Сакратар ККББ