Арцыбіскуп Станеўскі — новы Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
10 мая, 2024 2024-05-10 9:47Арцыбіскуп Станеўскі — новы Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Арцыбіскуп Станеўскі — новы Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
На 91-м пазачарговым Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое прайшло 7 мая ў Мінску, новым Старшынёй епіскапату быў абраны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
ПАВЕДАМЛЕННЕ
з 91-а пазачарговага Пленарнага пасяджэння
Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
7 мая 2024 года щ Мінску прайшло 91-е пазачарговае Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Падчас пасяджэння, згодна са Статутам ККББ, у сувязі з завяршэннем тэрміну паўнамоцтваў, былі праведзены выбары на наступныя пасады:
Старшыня ККББ — Мітрапаліт Мінска-Магілўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі;
Віцэ-старшыня — біскуп Віцебскі Алег Буткевіч;
Генеральны сакратар — біскуп Юрый Касабуцкі.
На пасяджэння былі разгледжаны таксама іншыя бягучыя пытанні з жыцця Касцёла ў Беларусі.
Пасяджэнне завяршылася супольнай малітвай.
Мінск, 7 мая 2024 г.
✠ Юрый Касабуцкі
Генеральны Сакратар ККББ
Кс. канонік Юрый Санько
Сакратар
Паводле catholic.by
https://catholic.by/3/news/belarus/17281-artsybiskup-stane-ski-novy-starshynya-kanferentsyi-katalitskikh-biskupa-u-belarusi