Новости

Фотафакт: у Дзень Перамогі арцыбіскуп Станеўскі ўсклаў кветкі да манумента Перамогі ў Мінску

2024-05-10-Peramoha24
Главные новости

Фотафакт: у Дзень Перамогі арцыбіскуп Станеўскі ўсклаў кветкі да манумента Перамогі ў Мінску

9 мая ў Беларусі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Прадстаўнікі вядучых канфесій Беларусі — праваслаўя, каталіцтва, юдаізму, і ісламу — усклалі кветкі да манумента Перамогі на аднайменнай плошчы ў Мінску.

У мерапрыемстве ўзяў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, новаабраны Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Ад імя ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне іерарх выразіў гэтым жэстам ушанаванне памяці ўсіх ахвяраў Другой сусветнай вайны і падзяку тым, хто падараваў нашаму народу Перамогу і вызваленне. Поплеч з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам, Галоўным равінам рэлігійнага аб’яднання супольнасцяў прагрэсіўнага юдаізму Рыгорам Абрамовічам, Галоўным муфціем Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь Абу-Бекірам Шабановічам і старшынёй праўлення Беларускага фонду міру Уладзімірам Місько арцыбіскуп Станеўскі пацвердзіў імкненне католікаў да захавання міру і грамадзянскай згоды ў наш неспакойны час.

паводле catholic.by
https://catholic.by/3/news/belarus/17293-fotafakt-u-dzen-peramogi-artsybiskup-stane-ski-skla-kvetki-da-manumenta-peramogi-minsku