Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор навучэнцаў на 2023–2024 навучальны год
12 июня, 2023 2023-06-12 8:25Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор навучэнцаў на 2023–2024 навучальны год
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор навучэнцаў на 2023–2024 навучальны год
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія), які з’яўляецца адной з найстарэйшых каталіцкіх навучальных устаноў у Беларусі, абвяшчае набор навучэнцаў на 2023–2024 навучальны год.
Мэтай каледжа з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіццё хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў.
Навучэнцы каледжа атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: Святое Пісанне, дагматычная, маральная, фундаментальная і пастаральная тэалогія, тэалогія духоўнасці, гісторыя Касцёла, кананічнае права, літургіка, патралогія, рэлігіязнаўства, сацыяльнае вучэнне Касцёла, місіялогія, экуменізм, філасофія, філасофская антрапалогія, біяэтыка, катэхетыка, сродкі масавай камунікацыі, а таксама шэраг псіхалагічных дысцыплін і трэнінгаў.
Акрамя ведаў, навучэнцы набудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанц праявіць іх у служэнні людзям і Богу.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады, з верасня па чэрвень. Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю два разы на месяц.
Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем.
Прымаюцца асобы ад 18-і гадоў.
паводле catholic.by