Новости

Рэгіянальны вікарыяй кармэлітаў босых у Беларусі пераабраны да другі тэрмін

2023-06-13-Frosh
Главные новости

Рэгіянальны вікарыяй кармэлітаў босых у Беларусі пераабраны да другі тэрмін

12 чэрвення прайшоў другі капітульны кангрэс Рэгіянальнага вікарыяту кармэлітаў босых у Беларусі.

На кангрэсе былі абраны Рэгіянальны вікарый, рада вікарыяту і настаяцелі манаскіх дамоў, якія належаць да вікарыяту. Пра вынікі выбараў настаяцеляў манаскіх дамоў будзе паведамлена пазней.

Рэгіянальным вікарыем на бругі тэрмін быў абраны айцец Пётр Фраштэнга OCD.

У склад рады Рэгіянальнага вікарыяту ўвайшлі айцец Сяргей Трысцень OCD (першы радца) і айцец Аляксандр Стока OCD (другі радца).

Рэгіянальны вікарыят кармэлітаў у Беларусі быў заснаваны на Правінцыйным капітуле 1 ліпеня 2020 года і зацверджаны дэкрэтам Генеральнай рады ад 7 ліпеня таго ж года.