Новости

Манаскую моладзь запрашаюць у Навагрудак на Пятую сустрэчу маладых кансэкраваных асоб Беларусі

2023-01-19-Kans_mol_anons23
Главные новости

Манаскую моладзь запрашаюць у Навагрудак на Пятую сустрэчу маладых кансэкраваных асоб Беларусі

13–15 лютага ў Навагрудку адбудзецца Пятая сустрэча маладых кансэкраваных асоб, якія нясуць служэнне ў Беларусі.

Узрост удзельнікаў — да 40-а гадоў.

Сустрэча распачнецца святой Імшой у панядзелак 13 лютага а 12-й гадзіне, а завершыцца ў сераду 15 лютага святой Імшой з Ютранню ў 7.45.

Месца правядзення — рэкалекцыйны дом пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1)
Ахвяраванне за ўдзел — 50 р.
Запіс да 7 лютага:
анлайн па спасылцы ТУТ>>>
або па тэл.: +375 (29) 744 25 38 — ксёндз Уладзімір Марушэўскі SChr

Паводле catholic.by