Новости

Дзяўчаты і жанчыны з розных мясцін Беларусі правялі тры «дні цішыні» ў кляштары кармэлітак у Гудагаі

2023-01-24-Gudagaj-202301241
Главные новости

Дзяўчаты і жанчыны з розных мясцін Беларусі правялі тры «дні цішыні» ў кляштары кармэлітак у Гудагаі

З 20 па 22 студзеня ў кляштары сясцёр кармэлітак у Гудагаі праходзілі першыя ў гэтым годзе «Дні цішыні».

Каб засяродзіцца і правесці час з Богам у супольнасці з іншымі, у мястэчка, дзе знаходзіцца санктуарый Маці Божай Шкаплернай, прыбылі ўдзельніцы з Астраўца, Брэста, Гродна, Мінска і іншых мясцін.

«Дні цішыні» ў Гудагаі праходзяць пры абавязковай практыцы маўчання, неабхонага для глыбейшага разважання над Божым Словам і прапанаванымі тэкстамі.

Гэта была першая сустрэча з цыклу «На хвалях даверу і любові са святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса», мэта якой у тым, каб дапамагчы ўдзельніцам у раскрыцці сэнсу малой дарогі да святасці праз чытанне і асэнсаванне тэкстаў святой Тэрэзы.

Наступная сустрэча ў Гудагаі запланавана на 18–20 лютага.

Тэкст Catholic.by