Новости

Сёстры эўхарысткі ў год 100-гадовага юбілею з часу заснавання іх супольнасці знаёмяць з асобай благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча

2023-01-27-blessed-george
Главные новости

Сёстры эўхарысткі ў год 100-гадовага юбілею з часу заснавання іх супольнасці знаёмяць з асобай благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча

27 студзеня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца літургічны ўспамін благаслаўлёнага біскупа Юрыя Матулевіча — аднавіцеля законніцкай супольнасці марыянаў і заснавальніка Кангрэгацыі сясцёр служабніц Езуса ў Эўхарыстыі.

Сёлета сёстры эўхарысткі адзначаюць 100-годдзе з часу заснавання іх кангрэгацыі. Сёння таксама прыпадае 95-я гадавіна з дня нараджэння для Неба заснавальніка іх супольнасці біскупа Юрыя Матулевіча, які адышоў у вечнасць 27 студзеня 1927 года і быў беатыфікаваны святым айцом Янам Паўлам II 28 чэрвеня 1978 года.

Сёстры эўхарысткі, яго духоўныя дочкі, жадаюць шырэй пазнаёміць вернікаў і ўсіх людзей добрай волі з асобаю заснавальніка іх кангрэгацыі.

З гэтай мэтай на працягу юбілейнага года кожны месяц напярэдадні 27 дня на старонцы Кангрэгацыі сясцёр служабніц Езуса ў Эўхарыстыі eucharystki.wordpress.com будуць публікавацца матэрыялы, прысвечаныя благаслаўлёнаму Юрыю Матулевічу і яго духоўнай спадчыне.

паводле Catholic.by