Марыяне запрашаюць у пешую пілігрымка з Друі ў Росіцу на ўрачыстасць благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія
11 июля, 2023 2023-07-11 8:33Марыяне запрашаюць у пешую пілігрымка з Друі ў Росіцу на ўрачыстасць благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія
Марыяне запрашаюць у пешую пілігрымка з Друі ў Росіцу на ўрачыстасць благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія
З 26 па 28 ліпеня пройдзе пешая пілігрымка з Друі ў Росіцу, якую арганізуюць ксяндзы марыяне. Пілігрымы скіруюцца на ўрачыстасць у гонар благаслаўлёных святароў марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх 80 гадоў таму.
Пілігрымка распачнецца святой Імшой а 8-й гадзіне ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы пры даўнім кляштары марыянаў у Друі, а завершыцца 28 ліпеня святой Імшой для пілігрымаў а 18-й гадзіне ў санктуарыі благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія ў Росіцы.
Працягласць пілігрымкі — 3 дні; маршрут: Друя – Мёры – Верхнядзвінск – Росіца.
З сабой неабходна мець:
спальнік, турыстычны дыванок
намёт (пажадана)
дажджавік, галаўны ўбор
зручны абутак, практычнае адзеннне
місу, лыжку, кубак
ружанец
Унёсак удзельніка — добраахвотнае ахвяраванне ў адвольным памеры.
Непаўналетнім удзельнікам неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў і вызначанага дарослага апекуна.
Запіс па тэл.: +375 (33) 661 21 47 — кс. Ілля Саўчанка МІС, адказны за пілігрымку