Новости

Прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў і дыяцэзіяльнага духавенства запрашаюць да ўдзелу ў фармацыйнай праграме па пашырэнні кампетэнцый

IMG_4105
Главные новости

Прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў і дыяцэзіяльнага духавенства запрашаюць да ўдзелу ў фармацыйнай праграме па пашырэнні кампетэнцый

У мінулым годзе стартавала двухгадовая фармацыйная праграма «Узмацненне кампетэнцый кансэкраваных асоб у Беларусі». У гэтым праекце прынялі ўдзел больш за 40 прадстаўнікоў розных манаскіх супольнасцяў.

Мэтай праграмы з’яўляецца павышэнне кампетэнцый, узроўня ведаў і навыкаў кансэкраваных асоб у розных галінах, якія маюць вялікае значэнне для якаснага і эфектыўнага пастырскага служэння.

Вынікі, якія былі прадстаўлены на сустрэчы ў маі бягучага года, паказалі, наколькі каштоўнай з’яўляецца гэтая ініцыятыва. Яна дае магчымасць не толькі кансэкраваным асобам, але і дыяцэзіяльнаму духавенству развівацца і эфектыўна рэагаваць на сучасныя выклікі і праблемы, з якімі сутыкаецца пастырскае служэнне ў сучасным свеце.

Фармацыйная праграма ахоплівае шырокі спектр тэм: ад стратэгічнага менеджменту і кіравання праектамі да лідарства і камандаўтварэння, юрыдычных і фінансавых аспектаў, пытанняў асабістай ідэнтычнасці і кіберпсіхалогіі, а таксама спецыфікі асноўных сектараў душпастырства.

Праграма пашыраецца, таму цяпер да ўдзелу ў ёй запрашаюцца не толькі прадстаўнікі манаскіх супольнасцяў, але і зацікаўленныя прадстаўнікі дыяцэзіяльянага духавенства.

Тэмы, якія разглядаюцца ў праграме, важныя і актуальныя, што дазваляе ўдзельнікам больш глыбока пазнаёміцца з тымі галінамі, якія могуць паўплываць на іх працу і служэнне.

Удзел у праграме дае магчымасць не толькі пашырыць веды і навыкі, але і папрацаваць з вопытнымі спікерамі, знайсці падтрымку ў новых і нестандартных сітуацыях, вырашыць актуальныя праблемы пастырскага служэння.

Мэта прагамы выразна зразумелая: стварыць супольнасць добра падрыхтаваных, кампетэнтных і адданых сваёй справе кансэкраваных асоб і прадстаўнікоў душпастырскага духавенства, якія гатовыя весці і падтрымліваць свае супольнасці і парафіі ў свеце, які пастаянна змяняецца.

Мы запрашаем вас прыняць удзел у гэтай натхняльнай і ўзбагачаючай праграме. Гэта не толькі інвестыцыя ў вашае асабістае і прафесійнае развіццё, але і ўнёсак ва ўзмацненне нашай супольнасці і падтрымка тых, хто знаходзіцца пад нашай душпастырскай апекай.

Запрашаем скарыстацца гэтай магчымасцю і зарэгістравацца сёння, каб прайсці разам з намі шляхам навучання, роста і развіцця.

Дадатковая інфармацыя:

фармат фармацыі: вочны + самастойная праца ў камандах;
працягласць праграмы: два гады;
перыядычнасць фармацыі: раз на месяц, кожны трэці панядзелак месяца;
месца правядзення: Мінск (больш дакладная інфармацыя будзе своечасова пададзена)
пачатак заняткаў: 18 верасня 2023 года;
час правядзення заняткаў: з 9.00 да 17.00;
выніковая канферэнцыя: 15–16 верасня 2025 года.
для тых, хто будзе ехаць здалёк, існуе магчымасць начлегу перад правядзеннем сустрэчы ў цэнтры Caritas, якi знаходзiца па адрасе: 220058, Мінскі р-н, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1
Ахвотным прыняць удзел у адукацыйнай праграме неабходна не пазней за 10 верасня прайсці анлайн-рэгістрацыю па спасылцы ТУТ>>> Рэгістрацыя

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць:

па тэлефоне: +375 (29) 387 19 26 – Аляксандра Вільтоўская
або па электроннай пошце: catholicstudybel@gmail.com