Новости

У чацвер пасля Папяльца адбудзецца дзень засяроджання святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

2022-12-22-sviatary-009
Главные новости

У чацвер пасля Папяльца адбудзецца дзень засяроджання святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

15 лютага, у чацвер пасля Папяльца, у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца дзень засяроджання святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Пачатак сустрэчы духавенства ў 11.00.

15 лютага Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі адзначае свой дзень нараджэння.

Святарам для цэлебрацыі святой Імшы неабходна мець альбу і стулу фіялетавага колеру.

Паводле Catholic.by

https://catholic.by/3/news/announcements/16914-u-chatsver-paslya-papyaltsa-adbudzetstsa-dzen-zasyarodzhannya-svyataro-i-kansekravanykh-asoba-minska-magiljo-skaj-arkhidyyatsezii