У Гродне адзначаць Дзень кансэкраванага жыцця на дыяцэзіяльным узроўні
2 февраля, 2024 2024-02-02 7:05У Гродне адзначаць Дзень кансэкраванага жыцця на дыяцэзіяльным узроўні
У Гродне адзначаць Дзень кансэкраванага жыцця на дыяцэзіяльным узроўні
5 лютага ў Гродне будуць святкаваць Дзень кансэкраванага жыцця.
Сусветны дзень кансэкраванага жыцця адзначаецца ў Касцёле ў свята Ахвяравання Пана. У гэты дзень увага асаблівым чынам звяртаецца на сведкаў прысутнасці Бога ў свеце – манаскіх асобаў.
Праграма:
10.00 – духоўная канферэнцыя, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць прыступіць да споведзі (рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі)
12.00 – святая Імша з аднаўленнем манаскіх абяцанняў, узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч (катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя)
13.30 – абед на заканчэнне (будынак біскупскай курыі)
Біскуп Аляксандр Кашкевіч запрашае ўсіх кансэкраваных асобаў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі, да ўдзелу ў святкаванні.
Дзень кансэкраванага жыцця ў Касцёле адзначаецца з 1997 г. Ён быў устаноўлены св. Янам Паўлам ІІ і прысвечаны малітве за тых, хто аддаў сваё жыццё служэнню Богу і людзям.
Паводле grodnensis.by
https://grodnensis.by/anonsy/12263-manaskiya-asoby-zaprashayutstsa-na-svyatkavanne-dnya-kansekravanaga-zhytstsya-grodne.html