У межах фармацыйнага праекту кансэкраваныя асобы Беларусі пазнаёміліся з новай дысцыплінай — кіберпсіхалогіяй
21 марта, 2023 2023-12-22 7:11У межах фармацыйнага праекту кансэкраваныя асобы Беларусі пазнаёміліся з новай дысцыплінай — кіберпсіхалогіяй
У межах фармацыйнага праекту кансэкраваныя асобы Беларусі пазнаёміліся з новай дысцыплінай — кіберпсіхалогіяй
Раніцай пасля невялікага пасілку і ўступнай малітвы адбылася першая частка працоўнай сустрэчы, а менавіта вучэбныя заняткі па курсе «Стратэгічнае кіраванне манаскай супольнасцю», якія правёў спікер Андрэй Каралёў.
Удзельнікі фармацыйнай праграмы ў камандах абмеркавалі існуючыя і актуальныя, на іх поглаяд, праблемы па праектных напрамках: праца з моладдзю, сем’ямі, сродкамі масавай інфармацыі, прафесійнае душпастырства і катэхізацыя.
Вызначыліся з неабходнымі ведамі, вопытам і здольнасцямі, неабходнымі для вырашэння гэтых праблем.
Пасля перапынку на абед адбылася другая частка сустрэчы, якой кіравала сястра Вікторыя Чэкан. Разам з ёю удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць паглыбіцца ў разважанне над разуменнем новай лічбавай эпохі, яе выклікамі і здабыткамі.
Важным аспектам дыскусіі стала ўсведамленне ўплыву, які лічбавыя тэхналогіі маюць на чалавечы разум, на разуменне ўласнай ідэнтычнасці і на адносіны паміж людзьмі.
Было сцверджана, што чалавецтва пережывае лічбавую рэвалюцыю, якая непазбежна цягне за сабой і глабальныя антрапалагічныя змены. Дапамогай у гэтых разважаннях стала знаёмства ўдзельнікаў з адносна новай дысцыплінай — кіберпсіхалогіяй, якая вывучае уплыў, спосабы і прынцыпы ўжывання сацыяльных сервісаў і іншых інструментаў, даступных сёння ў Інтэрнэце.