Новости

Катэхетычная секцыя пры Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi прадстаўляе сайт «Катэхет»

2023-03-17-1katechet
Главные новости

Катэхетычная секцыя пры Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi прадстаўляе сайт «Катэхет»

Падчас сёлетняга Вялікага посту ў сеціве з’явіўся новы хрысціянскі рэсурс — сайт «Катэхет», распрацаваны Катэхетычнай секцыяй пры Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi.

Гэтая платформа была створана спецыяльна для катэхетаў, навучэнцаў, iх бацькоў i ўсiх зацiкаўленых з мэтаю больш зручнага карыстання катэхетычнымi праграмамi, метадычнымi рэкамендацыямi i напрацоўкамi.

Пэўны час карысныя для катэхетаў матэрыялы змяшчалiся ў раздзеле Credo партала Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Catholic.by, што ўскладняла іх пошук на і без таго разбудаваным рэсурсе, таму было прынята рашэнне стварыць асобны сайт для гэтых мэтаў.

Запрашаючы ўсіх ахвотных пазнаёмiцца з раздзеламi сайта «Катэхет», супрацоўнікі Катэхетычнай секцыі адзначаюць, што большасць змешчанай на ім iнфармацыi ўжо знаёмая вопытным катэхетам.

Сайт — не распрацоўка чагосьцi новага: гэта віртуальная прастора, дзе ў адным месцы будуць збiрацца важныя і карысныя для катэхетаў матэрыялы.

Распрацоўшчыкі сайта заахвочваюць катэхетаў дзяліцца вопытам і дасылаць свае напрацоўкі, якія будуць узбагачаць змест гэтай інтэрнэт-старонкі.

Дасылаць матэрыялы можна на адрас: katechet.belarus@gmail.com

Катэхезацыя — гэта дапамога людзям прыйсці да сталай веры, што з’яўляецца важнай місіяй у служэнні Касцёла. Новаствораны iнтэрнэт-рэсурс, які распачынае працу падчас Вялікага посту, пакліканы стаць падтрымкаю катэхетам у ажыццяўленні гэтай супольнай справы.

паводле catholic.by