У Гродне з удзелам біскупа Кашкевіча прайшла сустрэча святарскай рады і ксяндзоў дэканаў
18 марта, 2023 2023-03-18 15:18У Гродне з удзелам біскупа Кашкевіча прайшла сустрэча святарскай рады і ксяндзоў дэканаў
У Гродне з удзелам біскупа Кашкевіча прайшла сустрэча святарскай рады і ксяндзоў дэканаў
У чацвер 16 сакавіка ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася сустрэча святарскай рады і дэканаў Гродзенскай дыяцэзіі. Узначаліў сустрэчу біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, на сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя справы мясцовага Касцёла.
Між іншым, удзельнікі абмеркавалі душпастырскую сітуацыю ў святле дыяцэзіяльнай дэмаграфіі і статыстыкі.
Была прадстаўлена інфармацыя на тэму працы Першага Дыяцэзіяльнага Сіноду, завяршэнне якога плануецца гэтай восенню.
Дэканы і ўдзельнікі святарскай рады абмеркавалі тэму будаўніцтва святыняў на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі і тое, якім чынам вернікі дыяцэзіі могуць у гэтым дапамагчы.
Таксама прысутныя пазнаёміліся з праграмай адпустовых урачыстасцяў у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, якія сёлета адбудуцца з 7 па 9 ліпеня, і ўнеслі свае прапановы.
Былі закранутыя і іншыя актуальныя пытанні і справы, звязаныя з развіццём душпастырства ў мясцовым Касцёле і паасобных парафіях.
Сустрэча завяршылася малітвай аб тым, каб прынятыя рашэнні і пастановы садзейнічалі ажыўленню рэлігійнага жыцця ў дыяцэзіі.
паводле catholic.by