Новости

З удзелам нунцыя Ёзіча ў Мінску прайшоў Пленарны сход Каардынацыйнай групы манаскіх настаяцеляў з усёй Беларусі

2023-11-14-zakoniki-20210216-006
Главные новости

З удзелам нунцыя Ёзіча ў Мінску прайшоў Пленарны сход Каардынацыйнай групы манаскіх настаяцеляў з усёй Беларусі

13 лістапада ў Мінску адбылося пасяджэнне Пленарнага сходу Каардынацыйнай групы вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх супольнасцяў і Таварыстваў апостальскага жыцця з усёй Беларусі.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, а таксама біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, адказны за пастырства Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

На пачатку пасяджэння Пленарнага сходу Апостальскі нунцый скіраваў да прысутных уступнае слова, у якім падкрэсліў неабходнасць з боку манаскіх асобаў будаваць «духоўныя масты», рабіць сваё кансэкраванае жыццё больш прывабным, асабліва праз сваю радасць.

Пасля да дэлегатаў прамовіў біскуп Яшэўскі, салезіянін, які распавёў пра працу Сіноду Біскупаў, у якім ён ад імя беларускага каталіцкага епіскапату ўдзельнічаў на працягу кастрычніка ў Рыме. Іерарх таксама бліжэй пазнаёміў сабраных на пасяджэнні Пленарнага сходу з сінадальным метадам працы ў касцёльных групах, які называецца «дыялог у Духу Святым».

Пасля ўступных прамоваў іерархаў наступіла працоўная частка Пленарнага сходу, на якой былі прадстаўлены і дапрацаваны планы і мерапрыемствы для жыцця і развіцця манаскіх супольнасцяў у Беларусі на найбліжэйшы час.

Паводле catholic.by