Новости

Распачаўся запіс на ігнацыянскія рэкалекцыі, якія пройдуць у Беларусі ўлетку

2022-05-02-sanignaciocomic5_23
Главные новости

Распачаўся запіс на ігнацыянскія рэкалекцыі, якія пройдуць у Беларусі ўлетку

Айцы езуіты прапануюць усім ахвотным узяць удзел у ігнацыянскіх рэкалекцыях — духоўных практыкаваннях паводле метаду святога Ігнацыя Лаёлы.

Рэкалекцыі адбудуцца сёлета ў двух тэрмінах.

2–8 ліпеня — Навагрудак (для тых, хто ўдзельнічае першы раз)
8–14 жніўня — Рось (для тых, хто ўдзельнічае не першы раз)
Рэкалекцыі праходзяць у маўчанні, кожны дзень адбываецца размова з духоўным кіраўніком.

Пачатак – а 17-й гадзіне ў першы дзень, заканчэнне — а 12-й гадзіне ў апошні дзень.

Удзел у рэкалекцыях могуць узяць усе ахвотныя: свецкія вернікі, кансэкраваныя асобы і духавенства.

Запіс да 15 мая.
Запісацца і атрымаць больш інфармацыі можна па тэл.:

+375 (44) 465 18 78
+375 (29) 511 19 74 – сястра Вікторыя Жук MSF
або па электроннай пошце:

jezuity.by@gmail.com

Паводле catholic.by